Поэтическое творчество Лупасина

  Вход на форум   логин       пароль   Забыли пароль? Регистрация
On-line:  

Раздел: 
Фан-клуб Лупасина! / / Поэтическое творчество Лупасина

Страницы: 1  новая тема

Автор Сообщение

частый гость
Группа: Администраторы
Сообщений: 25
Добавлено: 20-06-2009 14:29
Памяцi Ўiльяма Пахлёбкiна

Той самы смак тых самых кляклых фляк,
I шэрага пюрэ анучны пах,
I ўвесь савецкi абшчапiтны сьцяг
Ты перамог i паказаў нам як.
Здавалася, ў кiшэнi цэлы сьвет,
Здавалася, што набылi бiлет,
Што нас узьняў паветраны сакрэт
Над друзам неправараных катлет –
Ты нам адкрыў кулiнарыю, Ўiльям.

Цяпер мы ўмеем смажыць i варыць,
Цяпер умеем пражыць i тушыць,
Пячы свой хлеб, гарэлку гнаць i пiць –
Умеем ужываць, умеем жыць.
Мы навучылiся не злоўжываць,
Жыццё ў калёрыi не заганяць,
Смак на карысьць, карысьць на смак пускаць –
Свой шлях нiбыта страву гатаваць.
Такiмi – гэта ты зрабiў нас, Ўiльям.

Хто быў забойца, што забiў цябе?
Ня ведаю. Забiў ён сам сябе,
Iмя нясе ў магiлу на гарбе,
Чаго жадаў – чытайце на iлбе.
Бо смак тваiх прысмакаў не забыць,
Бо збор тваiх рэцэптаў не згубiць,
Руку тваю цьвiкамi не прыбiць –
Што ё, таго адвёрткай не забiць.
Твае забойцы не забiлi, Ўiльям!

Ё ялавiчына, ё ананас,
Ё пiва i безалькагольны квас,
Ёсьць дранiкi, ё крамбамбуля ў нас,
Ё грошы, ёсьць прастора, ёсьць i час.
I будзе мора ежы i марак,
I каб яму заправiць поўны бак,
У гэтым моры сьвецiць нам маяк –
Той самы смак, той самы смачны смак,
Якi падараваў калiсьцi Ўiльям.

частый гость
Группа: Администраторы
Сообщений: 25
Добавлено: 20-06-2009 14:30
Зубная касыда

1.
Стаматоляг!бор сьвiдруе боль!
Кожны крок на раны сыпе соль!

Расьсьвiдруй хутчэй пульпiтны зуб –
Выцягнi хваробу, жыць дазволь!

Ночку сёньня прахварэў усю,
Ночку ўсю я лез на антрэсоль!

Хоць ты пасадзiў мяне на трон,
Ды ня я, а ты цяпер кароль!

Падаецца змучанаму мне,
Нiбы ў небе толькi ты i столь!

Стаматоляг! Боль сьвiдруе зуб!
Хай з дупла вылазiць п'яны троль!

2.
Тое, што балела, адбыло.
Ў зубе неймавернае дупло.

Не пульпiт, а пэрыёдантыт –
Ўсё на каранi ў мяне пайшло.

Нэрв няшчасны проста ў зубе згнiў –
Дзiва, што балюча так было.

Сёньня высьвiдравалi адток,
Выцек гной, i гэта жыць дало.

Хворы зуб у роце нiбы госьць –
Зуб-шкарлупка, востры, быццам шкло.

3.
Я цяпер балюю, стаматоляг!
Я усiх цалую, стаматоляг!

Я з усьмешкай яркай, як ва ўсiх,
Сёньня шпацырую, стаматоляг!

Мяса й хлеб, марозiва i торт –
Ежу ем любую, стаматоляг!

Ўсiм на сьвеце, хто хварэў як я,
Радасьць падаруе стаматоляг!

Птушкамi лупасiнскiх радкоў
Апяяны гэты стаматоляг!

частый гость
Группа: Участники
Сообщений: 17
Добавлено: 20-06-2009 22:01
а вы только по-белорусски пишете?

Гость
Добавлено: 20-06-2009 22:07
гы Лупасен

частый гость
Группа: Администраторы
Сообщений: 25
Добавлено: 21-06-2009 15:13
По-белорусски намного больше и лучше.

Страницы: 1  новая тема
Раздел: 
Фан-клуб Лупасина! / / Поэтическое творчество Лупасина

Отвечать на темы могут только зарегистрированные пользователи

KXK.RU