![]() |
| [ На главную ] -- [ Список участников ] -- [ Зарегистрироваться ] |
| On-line: |
| Фан-клуб Лупасина! / / Поэтическое творчество Лупасина |
| Страницы: 1 |
|
| Автор | Сообщение |
|
lupasin частый гость Группа: Администраторы Сообщений: 25 |
Добавлено: 20-06-2009 14:29 |
|
Памяцi Ўiльяма Пахлёбкiна Той самы смак тых самых кляклых фляк, I шэрага пюрэ анучны пах, I ўвесь савецкi абшчапiтны сьцяг Ты перамог i паказаў нам як. Здавалася, ў кiшэнi цэлы сьвет, Здавалася, што набылi бiлет, Што нас узьняў паветраны сакрэт Над друзам неправараных катлет – Ты нам адкрыў кулiнарыю, Ўiльям. Цяпер мы ўмеем смажыць i варыць, Цяпер умеем пражыць i тушыць, Пячы свой хлеб, гарэлку гнаць i пiць – Умеем ужываць, умеем жыць. Мы навучылiся не злоўжываць, Жыццё ў калёрыi не заганяць, Смак на карысьць, карысьць на смак пускаць – Свой шлях нiбыта страву гатаваць. Такiмi – гэта ты зрабiў нас, Ўiльям. Хто быў забойца, што забiў цябе? Ня ведаю. Забiў ён сам сябе, Iмя нясе ў магiлу на гарбе, Чаго жадаў – чытайце на iлбе. Бо смак тваiх прысмакаў не забыць, Бо збор тваiх рэцэптаў не згубiць, Руку тваю цьвiкамi не прыбiць – Што ё, таго адвёрткай не забiць. Твае забойцы не забiлi, Ўiльям! Ё ялавiчына, ё ананас, Ё пiва i безалькагольны квас, Ёсьць дранiкi, ё крамбамбуля ў нас, Ё грошы, ёсьць прастора, ёсьць i час. I будзе мора ежы i марак, I каб яму заправiць поўны бак, У гэтым моры сьвецiць нам маяк – Той самы смак, той самы смачны смак, Якi падараваў калiсьцi Ўiльям. |
|
|
lupasin частый гость Группа: Администраторы Сообщений: 25 |
Добавлено: 20-06-2009 14:30 |
|
Зубная касыда 1. Стаматоляг!бор сьвiдруе боль! Кожны крок на раны сыпе соль! Расьсьвiдруй хутчэй пульпiтны зуб – Выцягнi хваробу, жыць дазволь! Ночку сёньня прахварэў усю, Ночку ўсю я лез на антрэсоль! Хоць ты пасадзiў мяне на трон, Ды ня я, а ты цяпер кароль! Падаецца змучанаму мне, Нiбы ў небе толькi ты i столь! Стаматоляг! Боль сьвiдруе зуб! Хай з дупла вылазiць п'яны троль! 2. Тое, што балела, адбыло. Ў зубе неймавернае дупло. Не пульпiт, а пэрыёдантыт – Ўсё на каранi ў мяне пайшло. Нэрв няшчасны проста ў зубе згнiў – Дзiва, што балюча так было. Сёньня высьвiдравалi адток, Выцек гной, i гэта жыць дало. Хворы зуб у роце нiбы госьць – Зуб-шкарлупка, востры, быццам шкло. 3. Я цяпер балюю, стаматоляг! Я усiх цалую, стаматоляг! Я з усьмешкай яркай, як ва ўсiх, Сёньня шпацырую, стаматоляг! Мяса й хлеб, марозiва i торт – Ежу ем любую, стаматоляг! Ўсiм на сьвеце, хто хварэў як я, Радасьць падаруе стаматоляг! Птушкамi лупасiнскiх радкоў Апяяны гэты стаматоляг! |
|
|
dandelion частый гость Группа: Участники Сообщений: 17
|
Добавлено: 20-06-2009 22:01 |
| а вы только по-белорусски пишете? | |
|
ds3 Гость |
Добавлено: 20-06-2009 22:07 |
| гы Лупасен | |
|
lupasin частый гость Группа: Администраторы Сообщений: 25 |
Добавлено: 21-06-2009 15:13 |
| По-белорусски намного больше и лучше. |
| Страницы: 1 |
|
| Фан-клуб Лупасина! / / Поэтическое творчество Лупасина |